У Кітаі прагназуецца 6-працэнтны рост прамысловай вытворчасці у 2018 годзе
  2017-12-26 15:58:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі спрагназавала запаволенне тэмпаў росту дабаўленага кошту прамысловай вытворчасці ў 2018 годзе.

На фоне працяглага пераўтварэння прамысловасці ў 2018 годзе рост прамысловай вытворчасці краіны можа дасягнуць прыкладна 6%, што ніжэй за 6,5-працэнтны папярэдні паказчык. Пра гэта паведамілі на штогадовай працоўнай нарадзе МПІ.

Пры гэтым маштабы галіны тэлекамунікацыйных паслуг могуць павялічыцца на 50%, а даходы інтэрнэт-індустрыі вырастуць на 30%.

Сёлета ў Кітаі таксама паскорыліся крокі па ліквідацыі залішніх вытворчых магутнасцяў, у асаблівасці, у галіне вытворчасці сталі, дзе мэта па скарачэнні вытворчых магутнасцяў на 50 млн тон атрымалася перавыканаць.

На будучы год МПІ плануе прыкладаць намаганні для аптымізацыі прапановы ў апрацоўчай прамысловасці і паскарэння пераходу ад традыцыйнай мадэлі прамысловага развіцця да новай, створанай на аснове інавацыйных стымулаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040