Развіццё кітайскай культуры – садзейнічанне паляпшэнню жыцця грамадства ў новую эпоху
  2017-12-27 09:22:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Той факт, што культура з'яўляецца душой нацыі - бясспрэчны. Аб духоўнасці, аб развіцці нацыянальнай культуры і яе ўплыве на грамадства казаў у сваім дакладзе і Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прадстаўляючы праграму развіцця краіны ў новую эпоху на 19 з'ездзе КПК, адзначаючы і тыя змены, што адбыліся апошнім часам.

«Атрымалі шырокае распаўсюджванне асноўныя каштоўнасці сацыялізму і лепшыя дасягненні кітайскай традыцыйнай культуры, грунтоўней разгортваліся масавыя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё духоўнай культуры. Бесперапынна павышаўся ўзровень прадастаўлення грамадскіх паслуг у сферы культуры. Працягвалі квітнець літаратура і мастацтва, бурнае развіццё атрымалі ўся культурная сфера і культурная індустрыя. Бесперапынна паляпшалася развіццё Інтэрнэту, кіраванне ім і яго выкарыстанне », - гаворыцца ў дакладзе Сі Цзіньпіна. І тут мне хацелася б звярнуць увагу на тое, што роля дзяржавы ў развіцці кітайскай культуры сапраўды прыкметная. Размаўляючы з многімі гасцямі сталіцы, вядомымі музыкамі і артыстамі, я не раз чула словы здзіўлення і захаплення тым клопатам і тымі магчымасцямі для творчага росту і развіцця, якія ёсць у Кітаі і ў артыстычных навучальных установах, і ў тэатрах, і ў студыях.

Знакаміты расійскі харэограф Барыс Эйфман, наведаўшы два гады таму, пекінскую акадэмію танца быў уражаны, як шмат студый і пакояў для рэпетыцый студэнтаў існуе. Ён быў захоплены і ўзроўнем адукацыі, і багаццем магчымасцяў для развіцця пачаткоўцаў танцоўшчыкаў і харэографаў. І за гэтым ён убачыў вялікі клопат дзяржавы пра свае таленты. Дарэчы, пра іх. У Кітаі на тэлебачанні, на радыё праводзіцца багата конкурсаў на веданне сваёй гісторыі і культуры, на дэманстраванне здольнасцяў і выканальніцкіх магчымасцяў. Улічваючы колькасць насельніцтва краіны, можна сказаць, што праблемы з творчымі рэсурсамі ў Кітаі практычна не існуе. Талент і працаздольнасць кітайскіх оперных спевакоў была адзначана і знакамітым Пласіда Дамінга, які арганізаваў сумесна з Вялікім тэатрам - Нацыянальным цэнтрам выканальніцкіх мастацтваў традыцыйны 20-ы конкурс «Апералія» у Пекіне.

Кіраўнік краіны адзначае, што «асноўны лейтматыў стаў больш гучным, а пазітыўная энергія ў грамадстве - больш магутнай, ярка дэманстравалася ўпэўненасць у нашай уласнай культуры. Значна вырасла ўздзеянне «мяккай сілы» Кітая і ўплыў кітайскай культуры, больш трывалымі сталі ідэйная згуртаванасць і адзінства партыі і грамадства ».

Тэму гістарычных падзей падтрымліваюць і творчыя работнікі, здымаючы мастацкія і дакументальныя фільмы, прысвечаныя падзеям Другой сусветнай вайны, рэвалюцыйным пераўтварэнням, гісторыі партыі. На 3-м Міжнародным Пекінскім кінафестывалі ў 2013 годзе асноўнай прыз за лепшы фільм форуму ўзяла гістарычная карціна менавіта кітайскіх кінематаграфістаў. Айчынны рэжысёр Фэн Сяаган двойчы выходзіў на сцэну, каб атрымаць узнагароды за фільм «Успамінаючы 1942». І, нягледзячы на тое, што вельмі многае ў развіцці сучаснай кітайскай культуры бярэцца звонку, запрашаюцца для пастановак опер і балетаў знакамітасці з усяго свету, якія ў супрацоўніцтве з мясцовымі артыстамі працуюць над новымі пастаноўкамі, гэтыя творы становяцца часткай кітайскага мастацтва. А яно набывае ўсё больш адкрыты характар і хутка развіваецца. Задача, якую ставіць кіраўнік дзяржавы для дзеячаў культуры - гэта ўмацоўваць упэўненасць ва ўласнай культуры і стымуляваць яе росквіту.

У Кітаі прыкметна ўзрастае колькасць міжнародных фестываляў. Ва Учжэне ўжо некалькі гадоў праводзіцца тэатральны форум, які прыцягвае ўсё больш ганаровых гасцей. На яго пляцоўках паказваюцца знакамітыя спектаклі, прывезеныя з усяго свету. Адбор, які ажыццяўляецца арганізатарамі, задавальняе розныя густы гледачоў, як маладых, так і людзей сталага ўзросту і больш традыцыйнага ўспрыняцця мастацтва. Дзяржаўныя тэатральныя фестывалі праводзяцца і ў Пекіне, і ў Шанхаі, і ў іншых гарадах краіны. Знакаміты расійскі дырыжор Валерый Гергіеў, прыехаўшы ў чарговы раз у Пекін, павіншаваў з 10-годдзем Нацыянальны Цэнтр выканаўчых мастацтваў, які аркестр Марыінскага тэатра ўрачыста адкрываў у 2007 годзе сваім выступленнем, і яшчэ раз выказаў падзяку і захапленне дзяржаўнай падтрымцы культуры. Ёсць, безумоўна, і прабелы, не ўсё ўдаецца. Нягледзячы на адкрыццё новых цудоўных тэатраў і бібліятэк па ўсёй краіне, існуе пытанне з іх запаўняльнасцю і напаўняльнасцю рэпертуару. Але ў Кітаі не баяцца творчых задач, і, запрашаючы яркіх зорак сцэны і мастацтва з усяго свету, мясцовыя дзеячы культуры вучацца, абменьваюцца вопытам і развіваюцца, прадастаўляючы магчымасці жыхарам сваёй краіны знаёміцца з самымі лепшымі творамі. Такім чынам, узбагачаецца і нацыянальнае мастацтва, якое, пераймаючы чужы вопыт, умацоўваючы гуманітарныя абмены з замежнымі краінамі, абараняе пазіцыі захавання сваёй культуры, развіваючы яе ў адпаведнасці з часам і багатымі магчымасцямі, якія прадастаўляе дзяржава.

Аўтар Вольга Гальпяровіч

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040