Завяршылася 31-я сесія ПК УСНП 12-га склікання
  2017-12-28 08:53:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян правёў цырымонію закрыцця 31-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання.

Чжан Дэцзян паведаміў, што разгледжаныя і прынятыя на сесіі законапраекты па падатку на тытунёвае лісце і на танаж суднаў ператвораць дзейсныя правілы ў законы. Гэта стала важным крокам у рэалізацыі ўстаноўленых законам прынцыпаў падаткаабкладання. Прыняцце праекта паправак да закона аб сялянскіх спецыялізаваных кааператывах спрыяльна адаб'ецца на паскарэнні фарміравання сістэмы сельскагаспадарчай вытворчасці новага тыпу.

Удзельнікі сесіі разгледзелі прапановы па праекце рашэння аб арганізацыі супрацоўніцтва ў САР Сянган па памежным кантролі ў рэжыме аднаго акна, а таксама праект рашэння па пашырэнні пілотнай праграмы, што дазваляе сялянам з вызначаных раёнаў аддаваць у заклад свае правы на карыстанне зямлёй, а таксама правы на жылую нерухомасць . - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040