Навагодняе віншаванне гендырэктара МРК Ван Гэнняня
  2018-01-01 12:21:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку 2018 генеральны дырэктар Міжнароднага радыё Кітая Ван Гэннянь ад імя ўсіх супрацоўнікаў МРК перадае замежным слухачам і наведвальнікам сайта шчырыя і найлепшыя пажаданні з Новым годам. У сваім навагоднім пасланні ён адзначыў, што замежная радыё- і інтэрнэт-аўдыторыя – гэта добрыя сябры МРК. У новым годзе МРК прапануе сваёй аўдыторыі больш якасныя і своечасовыя інфармацыйныя праграмы і паслугі для таго, каб слухачы змаглі яшчэ лепш зразумець Кітай.

Ван Гэннянь адзначыў: "Дарагія сябры! У гэты цудоўны момант падчас сустрэчы Новага года я ад імя работнікаў МРК, Кітайскай міжнароднай тэлерадыёвяшчальнай сеткі (CIBN) і ад сябе асабіста віншую вас з Новым годам і перадаю найлепшыя пажаданні! Няхай шчасце, дабрабыт і поспех заўсёды спадарожнічаюць вам!

2017-ы меў важнае значэнне для Кітая. У мінулым годзе паспяхова адкрыўся 19-ы з'езд КПК, на якім быў распрацаваны план развіцця краіны на будучыню. За мінулы год з моманту апублікавання канцэпцыі «супольнасці людзей адзінага лёсу», якую высунуў старшыня КНР Сі Цзіньпін у прамове на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, у форум міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», які адбыўся ў маі ў Пекіне, сустрэчы лідараў краін БРІКС ў верасні ў горадзе Сямэнь і Дыялогу паміж КПК і палітычнымі партыямі свету на высокім узроўні, Кітай праявіў упэўненасць, памяркоўнасць і адказнасць з пазіцыі практыкі міру, развіцця, узаемнай выгады і адкрытасці. Сёння істотна змянілася структура міжнародных адносін і баланс сіл у свеце. Фармуецца новы міжнародны палітычны і эканамічны парадак. Захаванне міру і стабільнасці, умацаванне супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады адпавядаюць павевам нашага часу. Мы перакананы ў тым, што кантакты і абмены – гэта мост, які спрыяе ўмацаванню ўзаемаразумення і паглыбленню дружбы.

У мінулым 2017 годзе Міжнароднае радыё Кітая стала інфармацыйнай платформай вяшчання на роднай мове не толькі ў сваёй краіне, але і на тэрыторыі іншых краін. МРК спрыяла паглыбленню працэсу медыяканвергенцыі сумесна з замежнымі партнёрамі, дамаглося велізарных поспехаў на шляху да фарміравання перадавой комплекснай медыя-карпарацыі новага тыпу. Спрыяючы ўсебаковаму развіццю аўдыёвізуальнага жанру і перыядычнаму мультымедыйнаму бізнесу, мы імкнуліся стварыць серыю нацыянальных брэндаў, выкарыстоўваючы шматмоўныя мабільныя інтэрнэт-дадаткі. У сацыяльных сетках на розных мовах на МРК падпісаліся шматлікія карыстальнікі. Мы аддалі прыярытэт новым медыя з мэтай дэманстрацыі нашай аўдыторыі сапраўднага Кітая.

Мы стварылі разнастайныя, персаніфікаваныя і візуальныя мультымедыя-дадаткі, такія як мікра-відэа, анімацыі і ілюстрацыі. Мы імкнуліся зрабіць усё, каб наш эфір стаў больш жывым, цікавым і яркім: як па кантэнце і форме, так і па стылі мовы. Мы палепшылі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі замежных СМІ, каб прыцягнуць найбольшую колькасць слухачоў, падзяліцца з імі навінамі, якія адбываюцца ў розных кутках свету. Мы імкнуліся стаць адным з вядучых сусветных СМІ, якія заўсёды знаходзяцца побач з вамі.

Спрабуючы знайсці новыя каналы і шляхі для культурных абменаў з замежнымі краінамі, мы разам стварылі «Кітайскі тэатр», перавялі шматмоўныя аўдыёвізуальныя творы, адкрылі новыя дзверы і інфармацыйныя каналы для вас, нашых сяброў, каб вы змаглі слухаць расказы пра Паднябесную і атрымліваць асалоду ад фантастычных відаў Кітая .

Без сонечнага святла насенне не прарасце, без дажджу і глебы яно не зможа ўкараніцца і набрацца сіл для далейшага росту. Менавіта ваша ўвага і падтрымка дазваляюць нам цвёрдымі і энергічнымі крокамі рухацца наперад.

У 2017 годзе ў нашай працы мы дасягнулі вялікіх поспехаў, аб'ём інтэрнэт-аўдыторыі радыё перавысіў 95 млн чалавек. У сацыяльных сетках на акаўнты МРК на розных мовах падпісалася больш за 62 млн чалавек. А колькасць карыстальнікаў мабільнага дадатку пераваліла за 26 млн. Кожны ваш лайк, кожны каментарый і кожны ліст – гэта ўхваленне нашай дзейнасці. Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы ад імя ўсіх маіх калег выказаць сардэчную падзяку ўсім нашым сябрам!

З надыходам новага года ўсе абнаўляецца. У новым годзе мы працягнем аказваць больш якасную і аператыўную інфармацыю, а таксама больш актыўна весці інтэрактыўныя зносіны з аўдыторыяй, каб вы, нашы сябры, яшчэ лепш зразумелі Кітай і ўвесь свет у цэлым.

Яшчэ раз прыміце шчырыя пажаданні шчасця ў новым годзе!"

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040