Касавая выручка кінатэатраў Кітая ў 2017 годзе склала 8,6 млрд долараў ЗША
  2018-01-02 16:09:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Касавая выручка кінатэатраў Кітая ў 2017 годзе вырасла на 13,45 працэнта і дасягнула звыш 55,9 млрд юаняў (8,6 млрд долараў ЗША), на долю кітайскіх фільмаў прыйшлося 53,84% рынку. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах прэсы, друку, радыё, кіно і тэлебачання КНР.

Кітайскі кінабаевік "Вайна ваўкоў 2" заняў першае месца і стаў самым касавым кітайскім фільмам у гісторыі, сабраўшы 5,68 млрд юаняў ад продажу квіткоў.

Самым касавым замежным фільмам стаў "Фарсаж 8", які заняў другое месца ў агульным спісе.

Фільм "Дваццаць дзве" пра гісторыі 22 "жанчын для камфорту" стаў першай кітайскай дакументальнай стужкай, касавыя зборы якой перавысілі 100 млн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040