КНДР гатова аднавіць канал сувязі з РК у Пханмунджоме
  2018-01-03 14:57:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР гатова аднавіць канал сувязі з РК у вёсцы перамір'я Пханмунджом. Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.

Як паведамляецца, Камітэт па мірным аб'яднанні радзімы КНДР заявіў, што канал сувязі будзе адноўлены ў 15:30 для абмеркавання пытанняў, звязаных з адпраўкай дэлегацыі КНДР на зімовыя Алімпійскія гульні ў РК.

Міжкарэйскі канал сувязі спыніў працу пасля таго, як папярэдні ўрад РК у аднабаковым парадку закрыў Кэсонскі індустрыяльны комплекс у адказ на чацвёртае ядзернае выпрабаванне КНДР у студзені 2016 года.

Сеул у аўторак прапанаваў Пхеньяну правесці міжурадавы дыялог на высокім узроўні для абмеркавання пытання ўдзелу дэлегацыі КНДР у зімовай Алімпіядзе-2018, якая пройдзе ў лютым у паўднёвакарэйскім Пхенчхане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040