Д. Трамп абрынуўся з крытыкай на былога галоўнага дарадцу Белага дома
  2018-01-04 16:16:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў, што яго былы галоўны стратэг Стывен Бэнан "страціў розум" і не адыгрываў вялікай ролі ў перамозе Д. Трампа на выбарах.

"Стыў Бэнан не мае ніякага дачынення ні да мяне, ні да майго прэзідэнцтва. Калі ён быў звольнены, ён не толькі страціў працу, але і пазбавіўся розуму", - гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША.

Заява лідара ЗША прагучала пасля пасля таго, як брытанская газета The Guardian апублікавала вытрымкі з новай кнігі пра закуліснае жыццё Белага дома амерыканскага аўтара Майкла Вульфа, у якой С. Бэнан раскрытыкаваў сына Д. Трампа за сустрэчу з расійскім юрыстам, назваўшы гэты ўчынак "здрадлівым".

Прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс у сераду заявіла, што кніга Майкла Вульфа поўная непраўдзівых звестак, а людзі, што іх прадаставілі, не маюць паўнамоцтваў і ўплыву ў Белым доме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040