Брыфінг у МЗС КНР у сувязі з візітам Лі Кэцяна ў Камбоджу
  2018-01-05 10:06:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў КНР сёння правяло брыфінг для кітайскіх і замежных СМІ ў сувязі з удзелам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ў 2-й сустрэчы кіраўнікоў краін у рамках механізму супрацоўніцтва ў басейне ракі Ланьцанцзян-Меконг і яго візітам у Камбоджу.

Намеснік міністра замежных спраў КНР Кун Сюань паведаміў, што па запрашэнні прэм'ер-міністра Камбоджы Хун Сена Лі Кэцян 10-11 студзеня будзе знаходзіцца ў Пнампені для ўдзелу ў названай сустрэчы і здзяйснення афіцыйнага візіту ў Камбоджу. Гэты візіт будзе першай замежнай паездкай у рамках кітайскай дыпламатыі з сумежнымі краінамі у 2018 годзе і мае прынцыповае значэнне ў рамках механізму супрацоўніцтва ў басейне ракі Ланьцанцзян-Меконг, а таксама акажа глыбокае ўздзеянне на развіццё кітайска-камбаджыйскіх адносін на бягучым этапе і на бліжэйшы перыяд. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040