ЗША абвясцілі аб прыпыненні дапамогі Пакістану ў сферы бяспекі
  2018-01-05 16:27:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі ўрад прыпыніў дапамогу Пакістану ў сферы бяспекі, яе аднаўленне залежыць ад таго, як Ісламабад "пакажа сябе" ў барацьбе з тэрарызмам. Пра гэта ў чацвер паведаміў Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Афіцыйны прадстаўнік ведамства Хізэр Наўэрт заявіла на прэс-канферэнцыі, што амерыканская адміністрацыя прыняла рашэнне замарозіць дапамогу да таго часу, пакуль пакістанскі ўрад не распачне рашучыя дзеянні супраць тэрарыстычных груповак, уключаючы рух "Талібан" і "Сетка Хакані".

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у "Твітэры" абвінаваціў Пакістан у прадастаўленні тэрарыстам прытулку.

Пакістанскі ўрад неаднаразова абвяргаў падобныя абвінавачванні з боку ЗША, выказваючы расчараванне тым, што амерыканскі бок ігнаруе ўклад Ісламабада ў барацьбу з тэрарызмам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040