Лі Кэцян высунуў пяць прапаноў па садзейнічанні супрацоўніцтву ў басейне Ланьцанцзян- Меконг
  2018-01-11 14:31:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сталіцы Камбоджы прайшло другое пасяджэнне кіраўнікоў краін механізму супрацоўніцтва ў басейне Ланьцанцзян-Меконг, на якім старшынствавалі прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сен. На сустрэчы таксама прысутнічалі прэм'ер-міністр Лаоса, кіраўнік урада Тайланда, прэм'ер-міністр В'етнама і віцэ-прэзідэнт М'янмы.

На пасяджэнні Лі Кэцян высунуў пяць прапаноў па садзейнічанні супрацоўніцтву ў басейне Ланьцанцзян-Меконг і стварэнні прыкладу субрэгіянальнага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. Кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў, што патрэбна разгарнуць належнае супрацоўніцтва ў галіне водных рэсурсаў і заклікаў распрацаваць пяцігадовы план дзеянняў па супрацоўніцтве ў галіне асваення водных рэсурсаў, а таксама стварыць адпаведную платформу сумеснага карыстання; патрэбна ўмацаваць супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцяў у будаўніцтве гідратэхнічных збудаванняў, а таксама выканаць Сумесную заяву краін басейна Ланьцанцзян-Меконг аб супрацоўніцтве ў сферы вытворчых магутнасцяў.

Лі Кэцян прапанаваў пашырыць аграрнае супрацоўніцтва, павысіць узровень супрацоўніцтва ў галіне людскіх рэсурсаў і кадравых абменаў і садзейнічаць супрацоўніцтву ў галіне аховы здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040