Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам
  2018-01-12 09:19:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай рады паляпшэнню адносін паміж РК і КНДР. У новым годзе КНР жадае ўмацаваць стратэгічныя кантакты з РК, прасоўваць практычнае супрацоўніцтва, належным чынам вырашаць адчувальныя пытанні, прасоўваць развіццё міждзяржаўных сувязяў і садзейнічаць рэгіянальнаму міру і стабільнасці. Кітай падтрымлівае паспяховае правядзенне зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане і жадае ёй поспеху.

Мун Чжэ Ін адзначыў, што ён вельмі разлічвае на тое, што паўднёвакарэйска-кітайскія адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства захаваюць тэндэнцыю развіцця і атрымаюць большы прагрэс ў бягучым годзе. Паводле яго слоў, РК жадае разам з Кітаем прыкладаць намаганні для вырашэння існуючых пытанняў шляхам дыялогу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040