Генсакратар ААН заклікаў да захавання пагаднення па іранскай ядзернай праблеме
  2018-01-18 15:52:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды другой гадавіны падпісання Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш праз свайго прадстаўніка апублікаваў заяву, якая заклікае захаваць гэта пагадненне.

У заяве гаворыцца, што генсакратар па-ранейшаму перакананы, што СУПД – гэта лепшы спосаб забяспечыць выключна мірны характар іранскай ядзернай праграмы, пагадненне ўнесла ўклад у рэгіянальны і міжнародны мір і бяспеку. А. Гутэрыш адзначыў, што МАГАТЭ неаднаразова пацвярджала, што Іран выконвае свае абавязацельствы ў рамках СУПД у ядзернай сферы.

У заяве адзначаецца, што генсакратар ААН заклікаў урэгуляваць пытанні, звязаныя з рэалізацыяй здзелкі, праз механізмы, створаныя ў адпаведнасці з пагадненнем. Ён паказаў, што пытанні, якія не звязаны непасрэдна з СУПД, павінны вырашацца без шкоды для захавання пагаднення і яго вынікаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 12 студзеня абвясціў аб рашэнні ў апошні раз працягнуць рэжым замарозкі санкцый супраць Ірана, звязаных з яго ядзернай праграмай. Ён запатрабаваў унесці папраўкі ў гэта пагадненне і дадаць да яго змест аб абмежаванні ракетнай праграмы Ірана, папярэдзіўшы, што ў выпадку недасягнення кансенсусу ЗША выйдуць з гэтага пагаднення. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040