Сектар паслуг падтрымлівае рост эканомікі Кітая
  2018-01-22 15:30:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На думку аналітыкаў, сектар паслуг, у прыватнасці інтэрнэт-бізнэс, працягне падтрымліваць рост эканомікі Кітая, апярэджваючы іншыя сектары.

Паводле прагнозу Тан Цзяньвэя, аналітыка Банка камунікацыі Кітая, на фоне росквіту лічбавай эканомікі тэмпы росту сектара паслуг перасягнуць прамысловы сектар. "Структурная рэформа ў сферы прапановы будзе стымуляваць мадэрнізацыю розных індустрый, садзейнічаючы павышэнню эфектыўнасці і якасці прадпрыемстваў", – сказаў Тан Цзяньвэй.

Паводле апошніх даных Дзяржстата, у 2017 годзе сектар паслуг Кітая вырас на 8 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Тэмпы росту перавысілі рост валавога ўнутранага прадукта – 6,9 працэнта.

Пры больш дэталёвай ацэнцы даных відаць, што ўклад такіх традыцыйных сектараў паслуг, як нерухомасць, дробны і аптовы гандаль, фінансы і пастаўка прадуктаў, знізіўся ці застаўся на ранейшым узроўні, адзначае японская кампанія каштоўных папер "Намура". Росту сектара ў асноўным спрыялі інфармацыйныя тэхналогіі і транспартныя паслугі, што сведчыць аб стабільнай прадукцыйнасці ў новай інтэрнэт-эканоміцы, лічаць у кампаніі. "Мы ўпэўнены, што інтэрнэт-бізнэс працягне мяняцца, паколькі Кітай імкнецца да так званай новай эканомікі", – падкрэслілі ў кампаніі.

З улікам даных аб росце ВУП Кітая па выніках 2017 года, якія апынуліся лепш, чым чакалася, "Намура" падняла свой прагноз у дачыненні да росту ВУП Кітая у 2018 годзе на 0,1 працэнтных пункта да 6,5 працэнта. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040