Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў да рэформ і інавацый для новага развіцця
  2018-01-23 09:45:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкладаць вялікія намаганні для прасоўвання рэформ і інавацый, каб дасягнуць новага прагрэсу ў 2018 годзе.

Выступаючы на плянарным пасяджэнні Дзяржсавета, дзе абмяркоўвалі праект даклада аб рабоце ўрада, Лі Кэцян адзначыў, што Кітай павінен засяродзіцца на структурных рэформах у галіне паставак, а таксама ўхапіцца за магчымасць для правядзення працы па стабілізацыі росту і скарачэння рызык.

Лі Кэцян падкрэсліў важнасць перамогі ў прадухіленні рызык, адраснай барацьбе з беднасцю і кантролі за забруджваннем навакольнага асяроддзя. Кітай павінен імкнуцца да развіцця інавацый у эканоміцы і канкурэнтаздольнасці ў працэсе прытрымлівання высакаякаснага развіцця, а таксама задзейнічаць жыццёвыя сілы рынку і творчыя здольнасці грамадства падчас паглыблення рэформ і адкрытасці, сказаў Лі Кэцян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040