Ван І: Сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" – залаты ключ да будучыні Кітая і Лацінскай Амерыкі
  2018-01-24 08:58:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на Другой міністэрскай нарадзе ў рамках Форуму Кітай – Супольнасць лацінаамерыканскіх і карыбскіх дзяржаў, Ван І назваў кітайска-лацінаамерыканскае супрацоўніцтва дрэвам, якое зможа даць плады толькі тады, калі яго будуць даглядаць абодва бакі.

Кіраўнік МЗС КНР таксама ўказаў на надзейную аснову супрацоўніцтва Кітая і Лацінскай Амерыкі ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", адзначыўшы, што з пачатку новага стагоддзя кітайска-лацінаамерыканскія адносіны развіваюцца хуткімі тэмпамі. Кітай паасобку з Чылі, Перу і Коста-Рыкай стварыў двухбаковую зону свабоднага гандлю; апрача таго, Кітай і краіны рэгіёна распрацавалі праграмы па лібералізацыі гандлю і інвестыцый і падпісалі пагадненні аб развіцці вытворчых магутнасцей.

Ван І дадаў, што ўздым электроннай камерцыі і лічбавай эканомікі адкрыў новы шлях для гандлёвых сувязяў. Кітай і краіны Лацінскай Амерыкі таксама разгарнулі супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. Паводле яго слоў, ужо гатовы да размяшчэння больш за 17 млрд долараў у рамках кітайскага пакета фінансавання Лацінскай Амерыкі на суму 35 мільярдаў, таксама запушчаны адмысловы фонд кітайска-лацінаамерыканскага супрацоўніцтва па асваенні вытворчых магутнасцей, памер якога складае 30 млрд долараў.

Кітайскі міністр нагадаў пра вялікі запыт на супрацоўніцтва паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", адзначыўшы, што краіны Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна выпрацавалі ўласныя праграмы развіцця, і ім разам з Кітаем неабходна ўзмацняць узаемадапаўняльнасць, а таксама сумесна павышаць узровень канкурэнтаздольнасці эканомікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040