Ян Цзэчы заклікаў Японію належным чынам рэгуляваць адчувальныя праблемы
  2018-01-29 09:16:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР Ян Цзэчы ў нядзелю ў Пекіне сустрэўся з міністрам замежных спраў Японіі Тара Кона.

Як адзначыў Ян Цзэчы, сёлета адзначаецца 40-я гадавіна падпісання Дамовы аб міры і дружбе паміж Кітаем і Японіяй. Абедзве краіны павінны скарыстацца гэтым шансам, ліквідаваць перашкоды і стварыць спрыяльныя ўмовы для далейшага паляпшэння двухбаковых адносін. Ян Цзэчы спадзяецца, што японскі бок зробіць больш практычных мер для паляпшэння адносін з Кітаем.

У сваю чаргу, Тара Кона адзначыў, што Японія гатова скарыстацца шансам 40-й гадавіны падпісання Дамовы і ўмацаваць палітычны ўзаемадавер, актывізаваць кантакты на высокім і іншых узроўнях, нарошчваць практычнае супрацоўніцтва з мэтай ажыццяўлення ўсебаковага паляпшэння адносін з Кітаем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040