У пекінскім Доме народных сходаў у аўторак у другой палове дня завяршылася 32-я сесія ПК УСНП 12-га склікання. На ёй галасаваннем было прынята рашэнне аб унясенні на разгляд 1-й сесіі УСНП 13-га склікання пастановы аб унясенні на разгляд праекта паправак да Канстытуцыі КНР.
Сесія праходзіла пад старшынствам старшыні ПК УСНП Чжан Дэцзяна.
На сесіі прысутнічалі 148 чалавек са складу ПК УСНП, колькасць прысутных адпавядала кворуму.
На сесіі галасаваннем было прынята рашэнне ПК УСНП аб скліканні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання. Паводле дадзенага рашэння, 1-я сесія УСНП 13-га склікання адкрыецца 5 сакавіка г.г. у Пекіне.