Міністр замежных спраў КНР Ван І на прыёме з нагоды Новага года акрэсліў дыпламатыю Кітая ў 2018 годзе.
  2018-01-31 14:06:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы перад дыпламатамі замежных місій у Кітаі, Ван І паведаміў, што ў новым годзе Кітай будзе і далей прасоўваць будаўніцтва "Пояса і шляху", а таксама рэалізоўваць кансенсус, дасягнуты на першым Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", што адбыўся ў маі 2017 года ў Пекіне.

Кітай добра падрыхтуецца да правядзення шэрагу дыпламатычных мерапрыемстваў, уключаючы штогадовую сустрэчу ў рамках Бааоскага азіяцкага форуму, саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва /ШАС/ і саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, адзначыў Ван І.

Паводле яго слоў, у 2018 годзе Кітай паглыбіць сетку глабальнага партнёрства, у якасці буйной дзяржавы будзе схільны да фарміравання рамак, якія характарызуюцца стабільнасцю і збалансаваным развіццём.

Ван І паведаміў, што Кітай таксама будзе ўмацоўваць дружбу і супрацоўніцтва з сумежнымі краінамі і супрацоўніцтва з шырокім колам краін, што развіваюцца.

"Кітай працягне адыгрываць канструктыўную ролю ў вырашэнні актуальных рэгіянальных пытанняў і садзейнічаць урэгуляванню спрэчак і канфліктаў за кошт дыялогаў і кансультацый", - дадаў міністр.

На прыёме прысутнічалі член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы, а таксама яшчэ больш за 400 прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій у Кітаі і адпаведных кітайскіх ведамстваў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040