Кітай рашуча выступае супраць Агляду ядзернай палітыкі ЗША - Мінабароны КНР
  2018-02-05 14:02:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча выступае супраць Агляду ядзернай палітыкі, апублікаванага Міністэрствам абароны ЗША, заявіў у нядзелю афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Жэнь Гацян.

Паводле яго слоў, у дакуменце ўтрымліваюцца неабдуманыя здагадкі адносна мэтаў развіцця Кітая і наўмысна перабольшваецца пагроза кітайскай ядзернай моцы.

Кітай будзе цвёрда прытрымлівацца мірнага развіцця і абароннай палітыкі абарончага характару, паказаў Жэнь Гацян.

"Мы спадзяемся, што амерыканскі бок адмовіцца ад менталітэту халоднай вайны, будзе несці ўласную асаблівую і галоўную адказнасць у скарачэнні ядзерных узбраенняў, дакладна патлумачыць стратэгічныя намеры Кітая і складзе аб'ектыўнае ўяўленне пра нацыянальную абарону і ваеннае развіццё Кітая", - падкрэсліў Жэнь Гацян.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040