Завяршылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін АСЕАН
  2018-02-07 09:44:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Закрыццё нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін АСЕАН адбылося 6 лютага ў Сінгапуры, у ходзе трохдзённай сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях.

Міністр замежных спраў Сінгапура Вівіян Балакрышнан у заяве паведаміў, што на сустрэчы, якая прайшла, кіраўнікі МЗС краін рэгіёну абмеркавалі пытанні развіцця будаўніцтва супольнасці АСЕАН і ўмацавання знешнепалітычных адносін. Бакі дамовіліся пра неабходнасць працягваць ўмацаванне супрацоўніцтва краін АСЕАН ў галіне фінансаў і макраэканомікі і паглыбляць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне краін АСЕАН са знешнімі партнёрамі.

Кіраўнікі МЗС краін АСЕАН падчас праведзенай сустрэчы абмеркавалі пытанні барацьбы з тэрарызмам, кібербяспекі і трансгранічнай злачыннасці, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе і Карэйскім паўвостраве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040