У студзені індэкс спажывецкіх цэн у Кітаі вырас на 1,5 працэнта
  2018-02-09 16:26:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені індэкс спажывецкіх цэн / CPI / у Кітаі - асноўны паказчык інфляцыі - вырас на 1,5 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам 2017 года, паведаміла ў пятніцу Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.

У месячным выражэнні гэты паказчык вырас на 0,6 %.

Статыстык Дзяржстата Шэн Гацін назваў галоўнымі прычынамі росту індэкса павышэнне коштаў на нехарчовыя тавары і паслугі, якія выраслі на 2 і 2,3 прац. адпаведна ў параўнанні з леташнім студзенем.

Для параўнання, у снежні 2017 года CPI ў Кітаі вырас на 1,8 прац. у гадавым вылічэнні і на 0,3 працэнта. у месячным выражэнні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040