Кітай захоўвае прыхільнасць падтрымцы прыватнага сектара і будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для яго развіцця. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян.
Улады працягнуць удасканальваць умовы для вядзення бізнесу, падтрымліваць стабільнасць палітычных чаканняў, а таксама абараняць правы і інтарэсы прыватных кампаній. Ван Ян абвясціў пра гэта на сустрэчы з прадпрымальнікамі, якая адбылася 9 лютага, дзе заслухоўваліся іх меркаванні і прапановы.
Прыватны сектар перажываў хуткі рост з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці 40 гадоў таму і стаў важнай часткай кітайскай эканомікі. Да канца 2017 года ў Кітаі налічвалася 65,8 млн суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці з індывідуальнай уласнасцю, а таксама 27,3 млн прыватных прадпрыемстваў, у якіх заняты 341 млн чалавек.