Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў паездку ў аддаленыя вёскі павета Чжаацзюэ правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / - Саньхэ воласці Саньчахэ і Хапу воласці Цзефан.
Да гэтых вёсак, размешчаных у гарах Даляншань, ён дабіраўся больш за 2 гадзіны. Тут Сі Цзіньпін наведаў бедныя сям'і мясцовых жыхароў народнасці і, азнаёміўся з сітуацыяй, распытаў аб праблемах, абмеркаваў з мясцовымі чыноўнікамі і насельніцтвам стратэгію адраснай барацьбы з беднасцю.