Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу наведаў касмадром у правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, адкуль у панядзелак былі запушчаны два спадарожніка "Бэйдоу-3".
Акрамя таго, Сі Цзіньпін наведаў ваенную базу ў правінцыі Сычуань напярэдадні традыцыйнага свята Вясны, што сёлета выпадае на 16 лютага.
Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, павіншаваў з надыходзячым святам афіцэраў і салдат Народна-вызваленчай арміі Кітая, а таксама ўзброеную міліцыю і рэзервовыя падраздзяленні.