У агульнай колькасці 269 дэпутатаў ад Народна-вызваленчай арміі Кітая / НВАК / былі абраныя ва Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання. Пра гэта паведамілі ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны.
Як праінфармавала ў панядзелак газета "Цзефанцзюнь баа" / штодзённік НВАК /, дэпутаты былі выбраны ад 23 выбарчых адзінак, якія ўключаюць усе зоны камандавання, усе віды ўзброеных сілаў, дэпартаменты Цэнтральнага ваеннага савета, Акадэмію ваенных навук, Акадэмію нацыянальнай абароны, Абаронны навукова-тэхнічны ўніверсітэт і інш.
Чарговая штогадовая сесія УСНП пройдзе ў Пекіне ў пачатку сакавіка.