"Мая праца – служыць народу", - сказаў Сі Цзіньпін вяскоўцам
  2018-02-14 09:02:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мая праца – служыць народу", - сказаў у панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін мясцовым вяскоўцам у прыгарадзе горада Чэнду, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань.

Сі Цзіньпін сказаў гэта, калі пажылы жыхар вёскі Чжаньці з хваляваннем адзначыў: "Вы наш добры лідар".

У вёсцы Чжаньці Сі Цзіньпін азнаёміўся з тым, як інтэрнэт дапамагае ў продажы мясцовых прадуктаў. Калі адна з пажылых жанчын хацела падарыць яму пару самаробнага абутку, Сі Цзіньпін засмяяўся і настаяў на тым, каб заплаціць за абутак.

Да гэтага Сі Цзіньпін наведаў пасёлак Інсю павета Вэньчуань, дзе знаходзіўся эпіцэнтр смяротнага землятрусу магнітудай 8,0, які адбыўся 12 траўня 2008 года.

Там Сі Цзіньпін наведаў руіны сярэдняй школы і ўсклаў кветкі ў памяць пра больш чым 80 тыс. загінулых пры землятрусе і героях, якія загінулі ў ходзе ратавальных работ.

Сі Цзіньпін заявіў, што неабходна абараняць гэтыя руіны і ператварыць іх у базу для патрыятычнага выхавання.

Ён таксама бачыў змены, якія адбыліся ў Інсю на працягу 10 гадоў пасля землятрусу. Ён наведаў мясцовую майстэрню па вырабе гарбаты і рэстаран. Там ён дапамагаў у падрыхтоўцы гарбаты з маслам, а таксама смажыць свініну і здрабняць соевыя бабы для прыгатавання доўфу.

Падчас візіту Сі Цзіньпін запэўніў вяскоўцаў, што Кітай працягне ажыўляць сельскую мясцовасць. "Развіццё сельскай мясцовасці – гэта не толькі развіццё індустрыяльных галін і асваенне сыравіны, але і паляпшэнне духоўна-культурнага жыцця", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040