Чаго я не буду рабіць на кітайскі Новы год
  2018-02-14 16:32:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Селета я буду святкаваць свой дзясяты Новы год у Кітаі. Я ўжо паспеў пасвяткаваць яго сам і з кітайскімі сябрамі, як у Пекіне, так і ў падарожжы, бывала, што і не святкаваў зусім. Нарэшце, у мяне склаліся пэўныя ўласныя звычкі сустрэчы гэтага свята. Каб расказаць пра іх, я вырашыў пайсці ад адваротнага і напісаць, чаго я не буду рабіць на кітайскі Новы год...

Я не буду адпачываць усе сем афіцыйных выходных дзён, якія традыцыйна выпадаюць на свята Вясны ў Кітаі. Пакуль краіна адпачывае, СМІ працягваюць працаваць.

Я не буду ўдзельнічаць у «вялікім перасяленні народаў», што называецца ў Кітаі мілагучным словам «чуньюнь» (春运 – пасажырскія перавозкі падчас свята Вясны). Згодна з прагнозам, селета на працягу гэтага 40-дзённага перыяду кітайцы зробяць каля 3 млрд паездак. Паколькі спяшацца да сям'і мне няма патрэбы, будзе лепш, калі "моц білет" атрымае той, каму ён сапраўды патрэбны.

Падчас выходных можна было б адправіцца ў падарожжа, зрэшты, такіх жадаючых таксама хоць адбаўляй. Як прагназуе Кітайская акадэмія турызму сумесна з тураператарам Ctrip, падчас свята Вясны аб'ём выязнога турызму ў Кітаі дасягне 6,5 млн чалавек. А гэта азначае перапоўненыя гасцініцы, завышаныя цэны і натоўпы турыстаў. Таму я лепш застануся ў Пекіне і буду атрымліваць асалоду ад дарог без пробак, метро без штурханіны і «Старбакс» без чэргаў.

Якім я ўяўляў сабе свята Вясны ў Сянгане...

... і якім убачыў яго насамрэч падчас свайго навагодняга падарожжа ў 2011 годзе.

Чырвоны перавернуты іерогліф 福 ("шчасце"), парныя надпісы і чырвоныя ліхтары – усё гэта выглядае чароўна, весела і святочна, а галоўнае, вельмі арганічна... дома ў кітайцаў. У мяне асабіста ніколі не ўзнікала жадання ўпрыгожваць так свой дом. Зрэшты, я з радасцю разам з усёй краінай прыбяру кватэру перад святам: праганю злых духаў, а з імі і пыл старога года.

Я не буду ляпіць пяльмені, а лепш набуду іх загадзя ў рэстаране і звару непасрэдна ў вечар «чусі» (除夕 – вечар напярэдадні Новага года па месячным календары). Не навучыўшыся ляпіць украінскія варэнікі, не варта брацца і за пяльмені. А яшчэ кітайскі Новы год у мяне асацыюецца з трускалкамі і чылійскай чарэшняй, якая ў апошнія гады прадаецца, напэўна, ва ўсіх фруктовых крамах Пекіна і, здаецца, становіцца адным з новых традыцыйных атрыбутаў святочнага стала прадстаўнікоў кітайскага сярэдняга класа. Дарэчы, больш за 80% экспарту чарэшні Чылі прыпадае менавіта на Кітай.

Чылійская чарэшня ў анлайн-продажы

Я не буду глядзець навагодні гала-канцэрт «Чуньвань» (春晚) на Цэнтральным тэлебачанні Кітая (CCTV). Хоць штогадовая аўдыторыя гэтай праграмы складае каля 700 млн чалавек, што робіць яе адной з самых папулярных у свеце, маё рашэнне ўпісваецца ў агульную тэндэнцыю паступовага зніжэння яе аўдыторыі гледачоў. Паводле статыстыкі, апублікаванай CCTV, навагодні канцэрт 2010 года меў самы высокі рэйтынг за апошнія дзесяцігоддзе – 38,26%; 2017 годзе гэты паказчык склаў ужо 30,88%. Развіццё індустрыі забаў стварае ўсё больш варыянтаў, як весела правесці навагодні вечар. Што тычыцца мяне асабіста, то, шчыра кажучы, складана адужаць 270-хвілінны канцэрт яшчэ і з перапынкамі на рэкламу. Лепш на наступны дзень у запісы паглядзець самыя цікавыя моманты.

Я не буду дарыць і хутчэй за ўсё не атрымаю папяровых «хунбао» (红包 – канверты чырвонага колеру з грашыма, якія кітайцы дораць адзін аднаму на свята Вясны). Затое ў апошнія гады даволі папулярна адпраўляць сябрам і родным «чырвоныя канверцікі» у сацсетцы «Вэйсінь». Гэтая новая традыцыя з'явілася ў мяне на вачах, таму я з задавальненнем буду прытрымлівацца яе і ў гэтым годзе.

Я не буду запускаць феерверкі і хлапушкі. Проста хацелася б у першы дзень Новага года ўбачыць блакітнае неба, а не дыхаць дымам, які не паспеў рассеяцца з ночы.

Чырвоная ніжняя бялізна?.. Вы гэта сур'ёзна?..

Я не пайду на храмавы кірмаш. Усе, хто не з'ехалі з Пекіна, а гэта ўсё роўна нямала, ідуць на храмавыя кірмашы. Як па мне, паўгадзіны чакаць у чарзе смажанага кальмара - сумніўнае задавальненне. Аднак у Пекіне ёсць нямала паркаў, дзе храмавыя кірмашы не праводзяцца і дзе можна весела правесці час.

Напрыклад, на катку пасярод возера.

(А. Нікалішын, украінская рэдакцыя МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040