Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду ад імя ЦК КПК і Дзяржсавета КНР павіншаваў кітайскі народ са святам Вясны.
Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на калектыўным сходзе ЦК КПК і Дзяржсавета з нагоды свята Вясны і павіншаваў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей краіны, суайчыннікаў у САР Сянган і САР Аамэнь і на Тайване, а таксама этнічных кітайцаў – грамадзян іншых краін.
"Свята Вясны азначае новы пачатак і абяцае новыя спадзяванні", - адзначыў Сі Цзіньпін. Ён нагадаў, што 2018 год з'яўляецца першым годам для ўвасаблення ў жыццё духу 19-га з'езда КПК, а таксама ключавым годам для атрымання вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства і для паслядоўнай рэалізацыі 13-га нацыянальнага пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2018 годзе ў краіне таксама будзе адзначацца 40-годдзе абвяшчэння палітыкі рэформ і адкрытасці.
Сход вёў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян. На ім таксама прысутнічалі іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі.