Сі Цзіньпін павіншаваў моладзь Сянгана са святам Вясны
  2018-02-16 16:07:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адправіў ліст сябрам арганізацыі Сянгана Junior Police Call, у якім пажадаў ім поспехаў у вучобе і здароўя, а таксама павіншаваў усіх маладых людзей Сянгана са святам Вясны.

У лісце Сі Цзіньпін выказаў падзяку за самаробную святочную паштоўку ад сяброў арганізацыі Junior Police Call.

Будучыня Радзімы і Сянгана ляжыць на плячах людзей маладога пакалення, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён заклікаў членаў арганізацыі больш чытаць, вывучаць гісторыю і нацыянальную спецыфіку дзяржавы, адпрацоўваць уменні і навыкі, каб практычнымі дзеяннямі служыць Сянгану і Радзіме.

Арганізацыя Junior Police Call была створана ў 1974 годзе і падпарадкоўваецца сянганскай паліцыі. 30 чэрвеня 2017 года Сі Цзіньпін наведаў трэніровачны цэнтр арганізацыі. Днямі 22 члены арганізацыі, якія прысутнічалі падчас тагачаснай сустрэчы з Сі Цзіньпінам, сваімі рукамі зрабілі паштоўку ў гонар свята Вясны. У паштоўцы са святочнымі пажаданнямі Сі Цзіньпіну яны таксама выказалі надзею яшчэ раз убачыцца з кітайскім лідарам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040