Навігацыя ў праліве Цюнчжоу адноўлена
  2018-02-22 09:01:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне транспарту і ўпраўленне па марскіх справах горада Хайкоу правінцыі Хайнань, а таксама ўпраўленне па марскіх справах горада Чжаньцзян правінцыі Гуандун паведамілі, што туман над пралівам Цюнчжоу працягвае рассейвацца, бачнасць у раёне фарватэру паромнай пераправы перавышае 1000 м, рух ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

21 лютага з 8:00 да 19:00 з трох партоў Хайкоу выйшлі 70 суднаў, якімі былі перапраўлены 11610 аўтамабіляў і 51750 пасажыраў. Па стане на 19:00, на дарогах, якія вядуць да трох партоў Хайкоу, у заторах затрымалася 7648 аўтамабіляў, у партах чакала пераправы яшчэ 2914 аўтамабіляў.

Правінцыя Хайнань увяла ў дзеянне план экстранага рэагавання 1-га ўзроўню і прыкладае ўсе сілы, каб ліквідаваць аўтамабільныя заторы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040