Якасць і эфектыўнасць барацьбы з беднасцю ў Кітаі павінны быць павышаны. Пра гэта заявіў у рамках старшынства на пасяджэнні Кіруючай групы Дзяржсавета КНР па аказанні дапамогі ў развіцці бедных раёнаў член ПК Палітбюро ЦК КПК Ван Ян.
Ван Ян адзначыў, што варта ўдасканальваць працу на названых напрамках шляхам канцэнтрацыі на існуючых праблемах і павышэнні дакладнасці ў мерах па барацьбе супраць беднасці за кошт аптымізацыі мер палітычных курсаў. "Мясцовым уладам варта смела абнаўляць практычныя меры па рэалізацыі палітыкі ў гэтай сферы", - падкрэсліў Ван Ян.
Кітай накіраваны на ўсебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства да 2020 года, што прадугледжвае, у прыватнасці, поўную ліквідацыю беднасці. Для выканання гэтай задачы Кітай павінен штогод забяспечваць вывад з-за рысы беднасці больш за 10 млн чалавек. - Р -