Прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін сустрэўся з Іванкай Трамп
  2018-02-24 14:40:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін сустрэўся з дачкой прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, памочнікам і саветнікам прэзідэнта ЗША Іванкай Трамп. Падчас сустрэчы кіраўнік РК падкрэсліў неабходнасць правядзення адначасова дыялогу па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і дыялогу паміж РК і КНДР. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі рэзідэнцыі прэзідэнта РК.

Мун Чжэ Ін таксама ўказаў, што РК і ЗША павінны дзейнічаць узгоднена і ўзмацняць супрацоўніцтва па гэтым пытанні. У сваю чаргу, І. Трамп выказала спадзяванне, што яе прыезд на чале з дэлегацый у РК дазволіць і далей ўмацоўваць саюз паміж РК і ЗША і ўнесці ўклад у паглыбленне дружбы паміж народамі дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040