КПК прапануе ўнесці змены ў Канстытуцыю адносна тэрміну паўнамоцтваў старшыні КНР
  2018-02-26 08:11:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральны камітэт Кампартыі Кітая прапануе прыбраць з Канстытуцыі краіны фразу пра тое, што старшыня і намеснік старшыні КНР "могуць займаць пасаду не больш за два тэрміны запар".

Пра гэта стала вядома з агучаных у нядзелю прапаноў па ўнясенні паправак у асноўны закон краіны.

Таксама ЦК КПК прапанаваў уключыць артыкулы, якія адлюстроўваюць ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі; артыкул, які замацоўвае абавязак усіх дзяржслужачых публічна клясціся ў вернасці Канстытуцыі перад уступленнем на пасаду; норму, якая ўводзіць наглядную камісію ў якасці дзяржаўнага органа. Акрамя таго, мяркуецца ўнесці інфармацыю пра "працу над будаўніцтвам супольнасці адзінага лёсу для ўсяго чалавецтва" і фразу, якая падкрэслівае кіруючую ролю партыі як вызначальную характарыстыку сацыялізму з кітайскай спецыфікай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040