Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі заявіў, што новы раён Сюн'ань павінен стаць узорным для ўсёй краіны ў рэалізацыі канцэпцыі высакаякаснага развіцця.
У нядзелю намеснік кіраўніка ўрада правёў у Пекіне нараду, прысвечаную тэме скаардынаванага развіцця Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй.
"Новы раён Сюн'ань – гістарычны праект, накіраваны на вызваленне Пекіна ад несталічных функцый і забеспячэнне скаардынаванага развіцця яго з Цяньцзінем і правінцыяй Хэбэй", – заявіў Чжан Гаалі. Аб гэтым праекце, адзначыў ён, асабіста клапоціцца Сі Цзіньпін. Падчас нядаўняга пасяджэння ПК Палітбюро ЦК КПК генеральны сакратар, як нагадаў Чжан Гаалі, указаў на неабходнасць у будаўніцтве Сюн'аня зыходзіць з патрабавання высакаякаснага развіцця і зрабіць так, каб ён стаў узорам для ўсёй краіны. - Р -