У Кітаі апублікаваны нарматывы па ўтылізацыі батарэй для транспарту на новых энерганосьбітах
  2018-02-27 08:52:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія ўлады сёння апублікавалі нарматывы па ўтылізацыі батарэй для транспарту на новых энерганосьбітах.

Кітай прасоўвае даследаванні ў галіне ўтылізацыі батарэй для транспарту на новых энерганосьбітах, а таксама падтрымлівае адпаведнае супрацоўніцтва паміж даследчымі ўстановамі і прамысловымі арганізацыямі, гаворыцца ў дакуменце, сумесна апублікаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, а таксама шасцю іншымі ўрадавымі ведамствамі.

"Вытворцы батарэй для транспарту на новых энерганосьбітах павінны прадастаўляць тэхнічную інфармацыю па дэмантажы іх прадукцыі, а таксама ажыццяўляць неабходную падрыхтоўку аўтавытворцаў; аўтавытворцам, у сваю чаргу, рэкамендуецца фарміраваць сетку тэхнічнага абслугоўвання для паляпшэння аказання паслуг уладальнікам транспарту на новых энерганосьбітах", – паведамляецца ў дакуменце.

Летась на кітайскім рынку было прададзена ў агульнай складанасці 777 тыс. транспартных сродкаў на новых энерганосьбітах. Чакаецца, што агульны аб'ём вытворчасці і продажу такіх транспартных сродкаў да 2020 года дасягне 5 млн адзінак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040