Цэнтрабанк адмяніў пяць нарматыўных дакументаў
  2018-02-27 08:53:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральны банк КНР апублікаваў рашэнне аб адмене пяці нарматыўных дакументаў у рамках апошніх мер па скарачэнні адміністрацыйных бар'ераў з мэтай паляпшэння ўмоў для вядзення бізнесу.

У пералік ануляваных нарматываў уваходзяць дакументы аб кантролі за ўлікам замежнай валюты на прадпрыемствах з замежнымі інвестыцыямі, кантролі за аперацыямі з замежнымі наяўнымі банкнотамі ў структурах на тэрыторыі Кітая, а таксама аб разліках па ўнутрыкітайскіх акрэдытывах.

Даныя змены былі ажыццёўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўрада аб рэфармаванні сістэмы адміністрацыйных дазволаў і перадачы паўнамоцтваў на ніжнія ўзроўні, паведаміў Цэнтрабанк. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040