У Кітаі распрацоўваецца цягнік, здольны набіраць хуткасць да 400 км за гадзіну
  2018-02-27 15:28:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі распрацоўваюцца новыя цягнікі, здольныя набіраць хуткасць да 400 км за гадзіну, паведаміў вядучы кітайскі спецыяліст у галіне развіцця тэхналогій хуткасных чыгунак.

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая Дзін Жунцзюнь на праведзенай сёння прэс-канферэнцыі паведаміў, што ў Кітаі таксама вядуцца даследаванні ў галіне наступнага пакалення цягнікоў на магнітнай падушцы з максімальнай хуткасцю 600 км за гадзіну. "Зараз мы сканцэнтраваны на тым, каб аб'яднаць сігналы тэлебачання з цягнікамі, каб пасажыры змаглі глядзець фільмы на вокнах, як на экранах", – адзначыў акадэмік.

Паводле яго слоў, на цягніках з'явілася і праходзіць ацэнку сістэма прывада з пастаяннымі магнітамі, а ў будучыні будзе выкарыстоўвацца тэхналогія аўтаматычнага і беспілотнага кіравання.

Максімальная хуткасць кітайскіх хуткасных цягнікоў ўзрасла да 350 км за гадзіну, калі 21 верасня 2017 года на маршруце Пекін-Шанхай пачалася эксплуатацыя цягнікоў мадэлі "Фусін". Цягнікі мадэлі "Фусін" з'яўляюцца сур'ёзным удасканаленнем папярэдняй серыі хуткасных цягнікоў "Хэсе". Цалкам распрацаваныя і вырабленыя ў Кітаі цягнікі "Фусін" больш ёмістыя і энергаэфектыўныя, адрозніваюцца вялікім тэрмінам службы і надзейнасцю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040