Апублікавана камюніке 3-га пленума ЦК КПК 19-га склікання
  2018-03-01 08:26:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26-28 лютага ў Пекіне прайшоў 3-ці пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая 19-га склікання, па выніках якога было прынята камюніке.

На пленуме прысутнічалі 202 члены і 171 кандыдат у члены ЦК КПК. Намеснікі сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны, прадстаўнікі адпаведных структур прысутнічалі на ім з правам дарадчага голасу. Пленум прайшоў пад старшынствам Палітбюро ЦК КПК. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў з прамовай.

На пленуме быў заслуханы і абмеркаваны справаздачны даклад, з якім па даручэнні Палітбюро ЦК КПК выступіў Сі Цзіньпін.

Былі разгледжаны і прыняты прапанаваныя спіскі кандыдатаў на кіруючыя пасады ў дзяржаўныя органы і Усекітайскі камітэт Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, якія будуць рэкамендаваны прэзыдыумам маючых адбыцца першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання і першай сесіі УК НПКСК 13-га склікання адпаведна.

Былі разгледжаны і прыняты Рашэнне ЦК КПК аб паглыбленні рэформ партыйных і дзяржаўных структур і Праект аб паглыбленні рэформ партыйных і дзяржаўных структур. Была дасягнута згода аб перадачы часткі зместу названага Праекта на разгляд першай сесіі УСНП 13-га склікання.

На пленуме было ўказана, што паспяховае правядзенне першай сесіі УСНП 13-га склікання і першай сесіі УК НПКСК 13-га склікання мае важнае значэнне для мабілізацыі партыі і народа краіны да таго, каб дамагчыся вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства і атрымаць вялікую перамогу сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху.

Паглыбленне рэформ партыйных і дзяржаўных структур ўяўляе сабой глыбокае пераўтварэнне, накіраванае на прасоўванне мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу кіравання. Сістэма функцый партыйных і дзяржаўных органаў з'яўляецца важнай часткай сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, а таксама важнай гарантыяй дзяржкіравання. Гэта было асабліва падкрэслена на 3-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання.

Перад тварам новых патрабаванняў, што прад'яўляюцца новай эпохай і новымі задачамі, стварэнне партыйных і дзяржаўных органаў і размеркаванне іх функцый пакуль не цалкам адпавядаюць патрабаванням укаранення на аснове адзінага планавання агульнай схемы эканамічнага, палітычнага, культурнага, сацыяльнага і экалагічнага будаўніцтва і ўзгодненага ажыццяўлення чатырохбаковай стратэгічнай канцэпцыі (ўсебаковая пабудова сярэднезаможнага грамадства, усебаковае паглыбленне рэформ, усебаковае забеспячэнне вяршэнства закона ў дзяржаўным кіраванні і ўсебаковае ўзмацненне ўнутрыпартыйнага кіравання). Яны яшчэ не цалкам адпавядаюць патрабаванням ажыццяўлення мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу кіравання.

На пленуме было адзначана, што ў працэсе ўсебаковага паглыблення рэформ трэба будзе з цвёрдай рашучасцю пераадолець бар'еры і недахопы, якія існуюць у сістэме функцыянавання партыйных і дзяржаўных органаў, паскорыць прасоўванне мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу кіравання з мэтай найлепшага выяўлення пераваг сацыялістычнага ладу краіны.

На пленуме было паказана, што мэта паглыблення рэформ партыйных і дзяржаўных структур заключаецца ў тым, каб стварыць завершаную, навукова абгрунтаваную, нарматыўную і эфектыўную сістэму функцый партыйных і дзяржаўных органаў; сфарміраваць сістэму партыйнага кіраўніцтва, якая ахоплівае ўсе сферы, сістэму ўрадавага кіравання з выразным колам паўнамоцтваў, якая дзейнічае на падставе закона, сістэму ўзброеных сіл перадавога сусветнага ўзроўню з кітайскай спецыфікай, а таксама працоўную сістэму народных арганізацый, каб садзейнічаць скаардынаваным дзеянням СНП, урадаў, НПКСК, наглядных, судовых і пракурорскіх органаў, народных арганізацый, прадпрыемстваў і невытворчых адзінак, сацыяльных арганізацыі пад адзіным кіраўніцтвам партыі, каб усебакова павысіць узровень дзяржаўнага кіравання і патэнцыял кіравання.

На пленуме было адзначана, што першачарговая задача ў справе паглыблення рэформ партыйных і дзяржаўных структур заключаецца ва ўдасканаленні сістэмы захавання поўнага кіраўніцтва КПК і ўзмацненні кіраўніцтва КПК над працай ва ўсіх сферах.

На пленуме таксама было падкрэслена, што трансфармацыя ўрадавых функцый, аптымізацыя арганізацыі ўрадавага апарата і размеркавання функцый з'яўляюцца важнымі задачамі для паглыблення рэформ партыйных і дзяржаўных структур.

Неабходна каардынаваць рэформы апаратаў партыі, урада, арміі і народных арганізацый. Для эфектыўнага кіравання такой вялікай краінай неабходна наладзіць адносіны адказнасці паміж цэнтральным урадам і мясцовымі ўладамі. Неабходна ўдасканальваць сістэму прававых норм і інстытутаў партыйнага і дзяржаўнага апаратаў і ажыццяўляць кіраванне рознымі арганізацыямі і структурамі ў адпаведнасці з законам.

На пленуме было адзначана, што паглыбленне рэформ партыйных і дзяржаўных структур з'яўляецца сістэмным праектам. Парткамы і ўрады розных узроўняў павінны рашуча абараняць аўтарытэт і адзінае цэнтралізаванае кіраўніцтва Цэнтральнага камітэта Кампартыі, а таксама наладзіць адносіны паміж рэформамі, развіццём і стабільнасцю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040