У артыкуле, аўтарам якога з'яўляецца Сюань Лі, падкрэсліваецца, што прапанова ўнесці ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі ў Канстытуцыю КНР з'яўляецца агульным чаканнем усёй партыі і кітайскага народа.
Цэнтральны камітэт Кампартыі Кітая апублікаваў прапанову ўнесці змены ў Канстытуцыю краіны ў мінулую нядзелю.
У артыкуле, апублікаваным у аўторак газетай "Жэньмінь жыбаа", сказана, што такая прапанова партыі адпавядае волі народа.
Яна паслужыць таму, каб умацаваць агульную ідэйную аснову для партыі і краіны для таго, каб імкнуцца да дасягнення вялікага адраджэння кітайскай нацыі і поспеху сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, гаворыцца ў артыкуле.
Акрамя таго, адзначаецца, што ўнясенне ідэй Сі Цзіньпіна ў Канстытуцыю дапаможа ператварыць кіруючую партыйную ідэалогію ў кіруючую ідэалогію краіны. Гэта з'яўляецца неабходным крокам для развіцця партыі і краіны, а таксама для ўдасканалення Канстытуцыі.
Будучы асноватворным законам краіны, Канстытуцыя КНР з'яўляецца ўвасабленнем агульных спадзяванняў і асноватворных інтарэсаў кітайскага народа, асноўнай прававой гарантыяй для краіны і народа, каб пераадолець усе віды складанасцяў і выклікаў і прытрымлівацца шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай.
Акрамя таго, у артыкуле адзначаецца, што ў цяпер дзеючую Канстытуцыю, прынятую ў 1982 г., былі чатыры разы ўнесены папраўкі ў 1988, 1993 годзе, 1999 і 2004 гадах адпаведна. Тэорыя Дэн Сяапіна была ўключана ў галоўны закон краіны у 1999 г., а важныя ідэі трайнога прадстаўніцтва - у 2004 г. Згодна з апублікаваным у нядзелю з дакументам, у Канстытуцыю таксама прапануецца ўнесці навуковую канцэпцыю развіцця.
У артыкуле сказана, што з часу XVIII з'езда КПК, Цэнтральны камітэт Кампартыі, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, сфарміраваў ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, тым самым, зрабіўшы гістарычныя дасягненні і спрыяючы гістарычным зменам у партыі і краіне.
Уключэнне ідэй Сі Цзіньпіна ў Канстытуцыю будзе далей натхняць членаў КПК і кітайскі народ імкнуцца да дасягнення вялікага адраджэння кітайскай нацыі.
У параўнанні з Канстытуцыяй некаторых іншых краін, адной з галоўных асаблівасцяў кітайскай Канстытуцыі з'яўляецца тое, што яна выразна вылучае асноўныя задачы, шлях развіцця і мэты намаганняў краіны, канстатуецца ў артыкуле.