У Пекіне забаранілі выкарыстоўваць маленькія, нізка- і павольна лётаючыя лятальныя апараты побач з месцамі правядзення сакавіцкіх "двух сесій".
Забарона распаўсюджваецца на лёгкія і звышлёгкія самалёты, планеры, дэльтапланы, паветраныя шары і дроны. Забарона пачне дзейнічаць з 2 сакавіка і працягнецца да сярэдзіны дня пасля закрыцця першай сесіі УСНП 13-га склікання.
Для іншых палётаў будзе неабходна атрымаць дазвол ад ваенных і авіяцыйных уладаў. Парушальнікаў чакае сур'ёзнае пакаранне.
Паліцыя таксама забараніла вырабляць, прадаваць і запускаць паветраныя ліхтары, бо гэта можа прывесці да пажараў. - Р -