Першая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 13-га склікання пачне сваю работу ў 15 гадзін суботы ў Доме народных сходаў у Пекіне.
На адкрыцці сесіі звыш 2000 членаў УК НПКСК заслухаюць даклад аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклад Бюро УК НПКСК аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі. З названым справаздачным дакладам выступіць Юй Чжэншэн.
Прамую трансляцыю з залы пасяджэння будуць весці Цэнтральная народная радыёстанцыя Кітая, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, Міжнароднае радыё Кітая і Глабальная тэлевізійная сетка Кітая. Вядучыя цэнтральныя навінавыя парталы будуць асвятляць адкрыццё сесіі ў рэжыме рэальнага часу.
У другой палове дня 3 сакавіка дэлегацыі збяруцца на пасяджэнні, на якіх кожная дэлегацыя вылучыць свайго кіраўніка і намеснік кіраўніка, будуць разгледжаны праект складу членаў прэзідыума і адказнага сакратара сесіі, а таксама праект яе парадку дня. - Р -