Штогадовая сесія УК НПКСК пачне сваю працу ў суботу
  2018-03-02 18:02:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Першая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) 13-га склікання пачне сваю працу ў суботу ў 15 гадзін у Доме народных сходаў у Пекіне. Пра гэта 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі паведаміў афіцыйны прадстаўнік сесіі Ван Гацін. Сесія завершыць сваю работу 15 сакавіка, заявіў ён.

На адкрыцці сесіі больш за 2000 членам УК НПКСК трэба будзе заслухаць даклад аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклад Бюро УК НПКСК аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі.

З названым справаздачным дакладам выступіць Юй Чжэншэн. Прамую трансляцыю з залы пасяджэння будуць весці Цэнтральная народная радыёстанцыя Кітая, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая / CCTV /, Міжнароднае радыё Кітая і Глабальная тэлевізійная сетка Кітая. Вядучыя цэнтральныя навінавыя парталы будуць асвятляць адкрыццё сесіі ў рэжыме рэальнага часу.

У другой палове дня 3 сакавіка дэлегацыі збяруцца на пасяджэнні, на якіх кожная дэлегацыя абярэ свайго кіраўніка і намесніка кіраўніка. Будуць разгледжаны праект спісу членаў прэзідыума і адказнага сакратара сесіі, а таксама праект яе парадку дня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040