У Пекіне адкрылася 1-я сесія УК НПКСК 13-га склікання
  2018-03-03 16:25:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

3 сакавіка ў Пекіне ў Доме народных сходаў адкрылася першая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання. На яе адкрыцці прысутнічалі Сі Цзіньпін і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі.

Юй Чжэншэн ад імя Пастаяннага камітэта УК НПКСК 12-га склікання прадставіў на разгляд сесіі справаздачны даклад аб рабоце, у якім падведзены вынікі дзейнасці УК НПКСК за мінулыя 5 гадоў. Ён таксама вылучыў прапановы наконт працы НПКСК на наступныя 5 гадоў.

Ён падкрэсліў, што ў мінулыя 5 гадоў народны палітычны кансультатыўны савет працягвае пастаянна ўдасканальваць структуру кансультацый і абмеркавання палітычных пытанняў, умацоўвае дэмакратычны кантроль, узмацняе згуртаванасць і сяброўскія адносіны і павышае здольнасць выконваць службовыя паўнамоцтвы і пастаўленыя задачы.

УК НПКСК новага склікання павінен глыбока вывучыць і ажыццявіць ідэю сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, засяродзіць увагу на дасягненні мэты пабудовы сярэднезаможнага грамадства, унесці прапановы і значны ўнёсак у пачатак усебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, ужываць дэмакратычны падыход у працэсах палітычных кансультацый, дэмакратычнага кантролю і ўдзелу і абмеркавання палітычных пытанняў, у поўнай меры кансалідаваць пазітыўную энергію для дасягнення мэты вялікага адраджэння кітайскай нацыі, умацаваць пачуццё адказнасці дэпутатаў, усебакова павысіць іх магчымасці і сродкі па выкананні службовых паўнамоцтваў і абавязкаў.

Народны палітычны кансультатыўны савет Кітая з'яўляецца адзіным патрыятычным фронтам, а таксама найважнейшым органам шматпартыйнага супрацоўніцтва і палітычных кансультацый, узначаленых КПК. У склад НПКСК уваходзяць прадстаўнікі ад КПК, 8 дэмакратычных партый, беспартыйныя, прадстаўнікі народных аб'яднанняў, нацыянальных меншасцяў, а таксама прадстаўнікі шырокай грамадскасці, таксама суайчыннікі на Тайване, суайчыннікі Асаблівага Адміністрацыйнага Раёна Сянган, суайчыннікі Асаблівага Адміністрацыйнага Раёна Аамэнь, эмігранты, што вярнуліся, і спецыяльна запрошаныя асобы .

Ва УК НПКСК 13-га склікання прымаюць удзел 2158 дэпутатаў, сярэдні ўзрост якіх складае 55,9 гадоў. 1971 дэпутат мае вышэйшую адукацыю. Палова з іх упершыню сталі дэпутатамі. У прыватнасці, доля дэпутатаў КПК складае 39,8%.

Акрамя разгляду справаздачнага дакладу аб рабоце УК НПКСК, вылучаных прапаноў і паправак Статута НПКСК, на дадзенай сесіі будзе абраны кіраўнік УК НПКСК новага склікання. Дэпутаты УК НПКСК таксама будуць прысутнічаць на першай сесіі УСНП 13-га склікання, заслухаюць і абмяркуюць справаздачны даклад аб рабоце ўрада і праект паправак да Канстытуцыі краіны і г. д.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040