5 сакавіка ў 9:00 пачне сваю працу 1-я сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання.
Члены Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, якія прымаюць удзел у 1-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання, будуць прысутнічаць з правам дарадчага голасу на адкрыцці 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.
Прамую трансляцыю адкрыцця сесіі будуць весці Цэнтральная народная радыёстанцыя Кітая, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, Міжнароднае радыё Кітая і Глабальная тэлевізійная сетка Кітая. Вядучыя цэнтральныя навінавыя парталы будуць асвятляць адкрыццё сесіі ў рэжыме рэальнага часу.