Чжан Есуй: Кітай не будзе экспартаваць "кітайскую мадэль"
  2018-03-04 15:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не будзе ні імпартаваць замежныя мадэлі, ні экспартаваць кітайскую мадэль развіцця, падкрэсліў у нядзелю афіцыйны прадстаўнік 1-й сесіі УСНП 13-га склікання Чжан Есуй.

Кітай будзе прытрымлівацца ўласнага шляху і не будзе патрабаваць ад іншых краін капіоаваць кітайскую практыку, заявіў Чжан Есуй на прэс-канферэнцыі.

Адзінай універсальнай мадэлі развіцця ў свеце не існуе. Кожная краіна павінна незалежна распрацаваць уласны шлях развіцця на аснове ўласных рэалій, канстатаваў прадстаўнік.

Кітай не імкнецца перавярнуць або замяніць існуючы міжнародны парадак. Наадварот, ён працягне быць абаронцам і будаўніком гэтага парадку, дадаў ён.

Кітай гатовы актыўна ўдзельнічаць у рэформе і будаўніцтве глабальнай сістэмы кіравання і садзейнічаць развіццю міжнароднага парадку ў больш справядлівым і разумным напрамку, падкрэсліў Чжан Есуй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040