Унясенне паправак да Канстытуцыі КНР з'яўляецца важнай задачай 1-й сесіі УСНП 13-га склікання, заявіў у нядзелю афіцыйны прадстаўнік сесіі Чжан Есуй на прэс-канферэнцыі.
"Канстытуцыя, якая адлюстроўвае волю Камуністычнай партыі Кітая і кітайскага народа, уяўляе сабой асноўны закон Кітая і агульны статут для кіравання дзяржавай і забеспячэння нацыянальнай бяспекі", - падкрэсліў Чжан Есуй.