Кім Чэн Ын сустрэўся з дэлегацыяй спецпасланнікаў РК
  2018-03-06 11:03:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэўся са спецпасланнікамі прэзідэнта Рэспублікі Карэя / РК /, якія прыбылі ў панядзелак з візітам. Выслухаўшы перададзенае імі жаданне кіраўніка паўднёвакарэйскай дзяржавы Мун Чжэ Іна правесці сустрэчу кіраўнікоў дзвюх краін, ён абмяняўся з суразмоўцамі думкамі. Бакі дасягнулі здавальняючага кансенсусу. Пра гэта ў аўторак паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі / ЦТАК /.

Паведамляецца, што Кім Чэн Ын таксама запатрабаваў ад адпаведных органаў як мага хутчэй прыняць практычныя меры з гэтай нагоды. У час сустрэчы кіраўнік дэлегацыі спецпасланнікаў РК, начальнік Упраўлення нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце РК Чон Ый Ен перадаў Кім Чэн Ыну пісьмовае пасланне Мун Чжэ Іна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040