Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць забяспечыць высакаякаснае развіццё эканомікі краіны
  2018-03-06 13:48:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць забяспечыць высакаякаснае эканамічнае развіццё, правесці надзейную работу па ліквідацыі беднасці.

З такой заявай Сі Цзіньпін выступіў на панэльнай дыскусіі з дэпутатамі ад аўтаномнага раёна Унутраная Манголія ў рамках 1-й сесіі УСНП.

Для забеспячэння высакаякаснага развіцця эканомікі неабходна засяродзіць увагу на трансфармацыі і аптымізацыі вытворчай структуры, прыкласці вялікія намаганні для ўмацавання і паляпшэння рэальнага сектара эканомікі, сказаў Сі Цзіньпін.

Кітайская эканоміка перайшла ад этапу хуткага росту да перыяду высакаякаснага развіцця, адзначыў Сі Цзіньпін, папярэджваючы, што стары лад мыслення можа прывесці краіну ў нікуды, і яна ўпусціць спрыяльныя шансы для свайго развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040