Новы раён Сюн'ань вітае замежныя інвестыцыі
  2018-03-06 16:13:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы раён Сюн'ань вітае ўсе міжнародныя кампаніі, якія адказваюць яго функцыянальным патрабаванням, сказаў у аўторак старшыня Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў Хэ Ліфэн.

"Вітаюцца ўсе праекты супрацоўніцтва з удзелам замежных інвестыцый, якія могуць адказваць патрабаванням, накіраваным на вызваленне Пекіна ад несталічных функцый і высакаякаснае развіццё новага раёна Сюн'ань", – сказаў Хэ Ліфэн.

Паводле яго слоў, у новым раёне ўжо пачалося будаўніцтва асноўных інфраструктурных аб'ектаў, уключаючы чыгунку Пекін-Сюн'ань, пасля ўводу якой у эксплуатацыю час у шляху паміж Пекінам і Сюн'анем скароціцца да 30 хвілін.

Новы раён Сюн'ань, створаны ў красавіку 2017 года ў правінцыі Хэбэй, з'яўляецца новай эканамічнай зонай і знаходзіцца прыкладна за 100 км на паўднёвы захад ад Пекіна. Ён з'яўляецца трэцім у Кітаі новым раёнам дзяржаўнай катэгорыі пасля Шэньчжэньскай спецыяльнай эканамічнай зоны і Шанхайскага новага раёна Пудун. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040