Сёлета Кітай прыме шэраг новых мер для таго, каб прыцягнуць больш замежных інвестыцый, сказаў у аўторак намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Нін Цзічжэ.
Кітай значна палегчыць доступ на рынак, будзе садзейнічаць спрашчэнню інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама заахвочваць прыток замежнага капіталу ў большую колькасць рэгіёнаў краіны, сказаў Нін Цзічжэ на прэс-канферэнцыі ў рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.